кліенты

Таццяна і Ігар (Лескаўка)
Добры дзень, Віталь! З вялікім задавальненнем напішам водгук, таму што вы сапраўды з няўдала абранага намі праекта дапамаглі нам зрабіць перапланіроўку, якая дазволіла павялічыць колькасць пакояў да неабходных для нашай сям’і, перанесці лесвіцу з вітальні (вельмі нязручнае першапачатковае праектнае рашэнне) у вялікі пакой-гасцёўню, прадугледзець пакой-кацельную (якой першапачаткова не было ў праекце) і вельмі шмат іншых прапанаваных вамі ідэй значна палепшылі наш праект. Дзякуй вам за дакладнасць, граматнасць і аператыўнасць.

 

Юра і Ганна (Цнянка)
Прыйшоў час падумаць аб прыбудове да нашай невялічкай хаты, якую мы паціху будавалі без праекта і адзінага прараба. Толькі дзякуючы Усявышняму ўсё атрымалася цярпіма, бо для жудаснай канструкцыі вентблока ўжо і матэрыял быў. З-за гэтага вырашылі рабіць праект. Віталь – знаёмы жонкі, да яго і звярнуліся. Ролю Віталя я бачыў у тым, каб атрымаць прыгожы эскізны праект, бо ўжо і малюнкі-чарцяжы паверхаў былі, і з большага прадуманыя канструкцыі. Па добраму, трэба было б паралельна працаваць і з канструктарам, але цікава было самому разбірацца (і карысна, каб зразумець праблемы сучасныя і будучыя ў існуючым доме і як іх вырашаць). Пагэтаму праца ішла павольна (больш за 10 абменаў чарцяжамі паміж намі для ўзгаднення, былі і змены планіровак; ўскладняла справу тое, што гэта прыбудова, а не асобны дом) і толькі дзякуючы велізарнаму цярпенню Віталя, і таму, што ён пастаянна падштурхваў мяне, праз некалькі месяцаў я атрымаў праект. Віталь разбіраецца і ў канструкцыях (толькі што разлікі не робіць), і заўважае тое, чаго я не бачу (я думаў толькі над адным праектам у адрозненні ад яго), і прапануе варыянты чарцяжоў, хоць я там варыянтаў і не бачу. Архітэктар В. Арабей робіць праект, як для сябе. Дзякуючы Віталю ўспомніў і падвучыў беларускую мову. Добра, што ў нас ёсць такія людзі. Вялікі дзякуй, Віталь.

 

Наталля і Зміцер (Суковічы)

Дзякуй Вам! Было прыемна з Вамі супрацоўнічаць! Усе пытанні вырашаліся аператыўна, былі ўлічаны ўсе нашы пажаданні і прапановы. А таксама асобнае дзякуй за Вашы прафесійныя парады і рэкамендацыі! Гэта дапамагло нам стварыць дом нашай мары, прадуманы да дробязяў!

 

 

ignatushkaсвятар Андрэй Ігнатушка (Крычаў)

Ажыццяўляць праектныя ідэі з Віталём Арабеем – сумяшчаць карыснае з прыемным. Карысць атрымліваеш у зносінах з граматным архітэктарам, радасць ад зносін з культурным і прыстойным чалавекам – захавальнікам нацыянальнай ідэі.
Творчай энергіі, адважных і эпахальных праектаў!

 

 

arvit.proНаста и Сяргей (Мінск-Анусіна)

Хачу падзякаваць Віталю за праведзеную велізарную працу над праектам нашага дома. Калі нам рэкамендавалі сябры,яго як архітэктара, нават падумаць не маглі, наколькі прафесіянал сваёй справы гэты чалавек. З ім было вельмі лёгка, ён выслухваў усе нашы капрызы і пажаданні. Мы з мужам доўга не маглі вызначыцца з тым, што менавіта мы жадаем, некалькі разоў мянялі сваё меркаванне па колькасці пакояў і стылю дома. А Віталь цярпліва прапаноўваў розныя варыянты. Наш архітэктар нават улічыў памеры мэблі, якую мы жадаем перавезці са сваёй кватэры, для гарманічнага размяшчэння ў доме. Затое цяпер мы вельмі задаволены канчатковым вынікам і шчаслівыя, што абралі для індывідуальнага праекта свайго дома сапраўднага майстра сваёй справы Віталя Арабея.

 

arvit.proДзяніс (Мінск)

Віталь кансультаваў нас з жонкай пры рамонце кватэры, і, нягледзячы на тое, што гэта не яго асноўны профіль, былі знойдзены цікавыя рашэнні, актуальнасць якіх была пацверджана ў працэсе эксплуатацыі.
Дзякуй, было прыемна працаваць!