Архітэктар Віталь Арабей. Праекты праваслаўных храмаў

Праект храма мучаніцы Таццяны

Храм мучаніцы Таццяны

г. Мінск, вул. Нікіфарава

Характарыстыкі: даўжыня – 22,50 м; шырыня – 18,60 м; вышыня да аснавання крыжа – 16,15 м; плошча малітоўнай залы – 163,25 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 210 чалавек

Праект: 2025
Стан: канцэпцыя

Архітэктура храма грунтуецца на традыцыях рымскага дойлідства першых стагоддзяў нашай эры, што суадносіцца з часам і месцам жыцця святой мучаніцы Таццяны. Асноўную ролю пры выбары цэнтрычнай кампазіцыі будынка царквы адыграла архітэктура маўзалеяў і марцірыяў (пахаванняў святых, у першую чаргу мучанікаў), а таксама баптыстэрыяў. Васьмікутнік з часоў антычнасці лічыўся найбольш блізкай да круга фігурай, сімвалам дасканаласці, спакою, вечнасці.

Праект храма свяціцеля Савы Сербскага

Храм свяціцеля Савы Сербскага

г. Мінск, вул. Міколы Тэслы

Характарыстыкі: даўжыня – 31,09 м; шырыня – 21,90 м; вышыня да аснавання крыжа – 19,71 м; плошча малітоўнай залы – 294,74 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 380 чалавек

Праект: 2024
Стан: будаўніцтва
Генпраектыроўшчык: ЗТАА "ДАНА АСТРА"
Візуалізацыя: Младан Варыевіч

Архітэктурна-мастацкае рашэнне царквы грунтуецца на традыцыях сербска-візантыйскага храмабудаўніцтва, а ў прыватнасці Патрыяршага храма ў г. Печ. Адметнасцю аб'екту з'яўляецца аб'яднанне трох будынкаў у агульную кампазіцыю. Гэты прыём стаў дамінуючай тэмай для новага храма. У адрозненне ад сербскага правобразу, малітоўнае памяшканне Мінскай царквы ўяўляе сабой адзіную зальную прастору, а ў сутарэннай частцы размешчаны дадатковы прыдзел, хрысцільны храм і разнастайныя прыходскія памяшканні.

Праект храма свяціцеля Кірылы Тураўскага

Храм свяціцеля Кірылы Тураўскага

г. Мінск, вул. Калеснікава

Характарыстыкі: даўжыня – 27,17 м; шырыня – 21,90 м; вышыня да аснавання крыжа – 20,10 м; плошча малітоўнай залы – 133,34 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 170 чалавек

Праект: 2024
Стан: праектаванне
Генпраектыроўшчык: ВТМ "АТРЫ"

Агульны выгляд царквы з'яўляецца своеасаблівай рэмінісцэнцыяй бажніцы, якая існавала ў Тураве ў часы служэння свяціцеля Кірылы. Сучасныя матэрыялы аздаблення, аб'ёмна-прасторавая арганізацыя і лаканічнае пластыка фасадаў робяць старажытнарускі характар храма больш адпаведным сучаснай забудове.

Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі
Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі
Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі
Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі
Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі
Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі
Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі
Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі
Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі
Праект храма велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі

Храм велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі

г. Мінск, вул. Ельскіх

Характарыстыкі: даўжыня – 31,59 м; шырыня – 21,77 м; вышыня да аснавання крыжа – 32,78 м; плошча малітоўнай залы – 240,05 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 310 чалавек

Праект: 2024
Стан: праектаванне
Генпраектыроўшчык: ТАА "Бюро комплекснага праектавання"
Візуалізацыя: Канстанцін Савін

Праваслаўны храмавы комплекс велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі складаецца з аб'ектаў, прызначаных для рэалізацыі разнастайнай дзейнасці прыходу. У першую чаргу гэта два храмы для богаслужбовага жыцця абшчыны. У другую – брама з месцам навучання званарству, царкоўны кіёск, духоўна-асветніцкі цэнтр, у склад якога ўваходзяць памяшканні для грамадскай, адукацыйнай, навучальнай і місіянерскай дзейнасці. Для заняткаў спортам прадугледжаныя спартыўная і трэнажорная залы, спартыўныя пляцоўкі.

Праект храма Сабору Беларускіх Святых

Храм Сабору Беларускіх Святых

г. Мінск, пр. Незалежнасці

Характарыстыкі: даўжыня – 24,62 м; шырыня – 20,44 м; вышыня да аснавання крыжа – 28,47 м; плошча малітоўнай залы – 182,09 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 235 чалавек

Праект: 2023
Стан: будаўніцтва

Храм размяшчаецца на ўзвышшы побач з могілкамі "Уручча" і выдатна праглядаецца з праспекту Незалежнасці і вуліцы Шафарнянскага. Архітэктура царквы развівае традыцыі падняпроўскага праваслаўнага дойлідства, дынамічны характар якой гарманічна дапаўняе існы краявід. Багатая пластыка сценаў стварае непаўторную светлаценявую палітру будынка, якая будзе змяняцца цягам усяго дня.

Праект храма Святой Троіцы

Храм Святой Троіцы

в. Пашкавічы, Мінскі раён

Характарыстыкі: даўжыня – 19,04 м; шырыня – 5,52 м; вышыня да аснавання крыжа – 11,86 м; плошча малітоўнай залы – 50,54 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 65 чалавек

Праект: 2023
Стан: будаўніцтва

Задачай праекта была распрацоўка аб'ёмна-планіровачнага рашэння і пакрыцця незавершанага храма. Існавалі сцены з праёмамі. Ствараліся планіровачная арганізацыя і аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы. У сувязі з празмернай лінейнасцю будынка актыўна выкарыстоўваліся прыёмы па нейтралізацыі гэта недахопу. Былі створаны навесы над бакавымі уваходамі, прадугледжана цэнтральная вежа з купалам.

Праект храма абраза Божай Маці Жыровіцкі
Праект храма абраза Божай Маці Жыровіцкі

Храм абраза Божай Маці "Жыровіцкі"

в. Прылессе, Мінскі раён

Характарыстыкі: даўжыня – 19,00 м; шырыня – 15,40 м; вышыня да аснавання крыжа – 18,88 м; плошча малітоўнай залы – 114,14 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 150 чалавек

Праект: 2022
Стан: праектаванне
Візуалізацыя: Алег Іванюк

Кампазіцыйнае рашэнне царквы грунтуецца на традыцыях народнага драўлянага дойлідства з элементамі барока. Знешні выгляд храма знітаваны з архітэктурай манастыра, які быў заснаваны на месцы знаходкі Жыровіцкага абраза Божай Маці. Побач з храмам плануецца пасадзіць грушу, якая б нагадвала аповед пра з'яўленне святыні і ўвасабляла сабой сувязь мінулага і сучаснасці.

Праект храма роўнаапостальнай Ніны

Храм роўнаапостальнай Ніны

г. Мінск

Характарыстыкі: даўжыня – 18,36 м; шырыня – 19,89 м; вышыня да аснавання крыжа – 16,30 м; плошча малітоўнай залы – 124,08 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 160 чалавек

Праект: 2022
Стан: канцэпцыя

Правобразам храма з'яўляецца Джвары, грузінскі манастыр і храм, якія знаходзяцца на вяршыні гары, дзе паставіла крыж святая Ніна. Кампазіцыйнае і каларыстычнае рашэнне маюць падабенства з арыгіналам. Новым элементам, які ўзбагачае архітэктуру царквы ў Мінску, выступаюць аконныя праёмы ў выглядзе крыжа роўнаапостальнай Ніны. Адмысловая форма крыжа з апушчанымі ўніз рамёнамі вылучае царкву з шэрагу іншых збудаванняў і надае ёй непаўторны каларыт.

Праект храма праведнага Іаана Кранштацкага

Храм праведнага Іаана Кранштацкага

г. Мінск, вул. Янкі Брыля

Характарыстыкі: даўжыня – 24,68 м; шырыня – 15,68 м; вышыня да аснавання крыжа – 18,15 м; плошча малітоўнай залы – 116,54 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 150 чалавек

Праект: 2022
Стан: канцэпцыя

Архітэктура храма развівае традыцыі нэавізантыйскага дойлідства і знітавана з месцам служэння святога праведнага Іаана Кранштацкага. У адрозненне ад гістарычных правобразаў першаснае значэнне надавалася кампазіцыйнаму рашэнню будынка і мастацкім якасцям матэрыялаў аздаблення. Гэты падыход абумоўлены жаданнем дамагчыся гарманічнага ўзаемадзеяння існай навакольнай забудовы і аб'екта праектавання. Аб'ёмна-планіровачнае рашэнне царквы дазваляе арганізаваць паўнавартаснае прыходскае жыццё ў адным будынку. На першым паверсе знаходзяцца малітоўная зала, алтар, салея і іншыя неабходныя для правядзення набажэнстваў памяшканні. На сутарэнным і другім узроўнях – службова-бытавыя і інжынерныя памяшканні.

Праект храма абраза Божай Маці Скорапаслушніца

Храм абраза Божай Маці "Скорапаслушніца"

г. Мінск, вул. Магілёўская

Характарыстыкі: даўжыня – 19,60 м; шырыня – 11,00 м; вышыня да аснавання крыжа – 22,93 м; плошча малітоўнай залы – 70,03 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 90 чалавек

Праект: 2022
Стан: будаўніцтва

Унікальная пляцоўка на ўзвышэнні, якая дамінуе над бліжэйшымі вуліцамі, садзейнічала стварэнню адмысловага вобраза храма – духоўнага маяка. У адпаведнасці з гэтай ідэяй развівалася кампазіцыя з высокай цэнтральнай часткай. Аконныя праёмы барабана плануецца запоўніць вітражамі са святымі. Асабліва эфектна гэта рашэнне будзе выглядаць у вячэрні і начны час на фоне цёмнага неба.

Капліца абраза Божай Маці Казанскі

Капліца абраза Божай Маці "Казанскі"

в. Вялікая Раёўка, Капыльскі раён, Мінская вобласць

Характарыстыкі: даўжыня – 3,76 м; шырыня – 3,76 м; вышыня да аснавання крыжа – 6,98 м; плошча малітоўнай залы – 11,83 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 15 чалавек

Праект: 2022
Стан: дзейнічае

Капліца месціцца на цэнтральнай вуліцы вёскі побач з крыніцай. Абапал знаходзяцца альтанкі для адпачынку. Тэрыторыя вакол бажніцы добраўпарадкавана. У 2023 годзе капліца была асвечана мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам.

Праект храма мучаніцы Таццяны
Праект храма мучаніцы Таццяны

Храм мучаніцы Таццяны

г. Мінск, вул. Шугаева

Характарыстыкі: даўжыня – 24,96 м; шырыня – 18,98 м; вышыня да аснавання крыжа – 12,38 м; плошча малітоўнай залы – 119,57 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 155 чалавек

Праект: 2021
Стан: канцэпцыя

У абліччы храма атрымалі развіццё традыцыі раннехрысціянскага дойлідства, якое суадносіцца з часам і месцам жыцця святой мучаніцы Таццяны. Базіліка – найбольш распаўсюджаны тып хрысціянскіх храмаў IV–VI стст. і асноўны тып прасторавай кампазіцыі падоўжных хрысціянскіх храмаў у наступныя стагоддзі ва ўсіх кутках хрысціянскай айкумены. Сімволіка базілікальных храмаў, якія маюць ярка выяўленую лінейную кампазіцыю, звязваецца з Ноевым каўчэгам і ўспрыманнем Царквы, як карабля, на якім ратуюцца хрысціяне.

Капліца Архангела Міхаіла

Капліца Архангела Міхаіла

г.п. Чырвоная Слабада, Салігорскі раён, Мінская вобласць

Характарыстыкі: даўжыня – 7,00 м; шырыня – 4,66 м; вышыня да аснавання крыжа – 6,60 м; плошча малітоўнай залы – 26,77 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 30 чалавек

Праект: 2021
Стан: дзейнічае

Капліца знаходзіцца побач з пасялковымі могілкамі і прызначана для адпявання. Архітэктура збудавання "лёгкая" і празрыстая. Ва ўсходняй частцы знаходзіцца сцяна з абразам, а на паўночным і паўдзённым баку – месцы для сядзення. У 2023 годзе капліца была асвечана мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам.

Праект храма свяціцеля Мікалая Цудатворца
Праект храма свяціцеля Мікалая Цудатворца
Праект храма свяціцеля Мікалая Цудатворца

Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца

в. Юхнаўка, Мінскі раён

Характарыстыкі: даўжыня – 20,61 м; шырыня – 19,51 м; вышыня да аснавання крыжа – 20,30 м; плошча малітоўнай залы – 116,83 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 150 чалавек

Праект: 2020
Стан: праектаванне
Генпраектыроўшчык: ТДА "Праектінжбуд"

Плануецца, што будынак царквы стане горадабудаўнічай дамінантай паселішча. У сувязі з гэтым была распрацавана дынамічная, шмат'ярусная аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя, якая кантрастуе з лаканічнай навакольнай забудовай. Дадатковым сродкам эстэтычнай выразнасці выступаюць дэкаратыўныя элементы. Асобныя часткі храма з цэглы, дрэва і металу з палімерным пакрыццём гарманічна дапаўняюць белую паверхню муроў.

Праект храма дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх
Праект храма дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх
Праект храма дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх
Праект храма дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх
Праект храма дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх

Храм дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх

г. Любань, вул. Баравіка

Характарыстыкі: даўжыня – 26,30 м; шырыня – 19,50 м; вышыня да аснавання крыжа – 26,25 м; плошча малітоўнай залы – 199,19 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 260 чалавек

Праект: 2020
Стан: нерэалізаваны праект
Генпраектыроўшчык: ТАА "Гарадскі праектны інстытут жылых і грамадскіх будынкаў "Гопраект"
Візуалізацыя: Уладзіслаў Кусянкоў

Кампазіцыя царквы мае лінейны характар з двума вертыкальнымі восямі, размешчанымі над цэнтральнай часткай і званіцай. Дзякуючы гэтаму рашэнню ствараюцца разнастайныя відавыя ракурсы з розных частак горада. Неаднолькавыя па памерах і абрысу купала і макаўкі ўзбагачаюць сілуэт паселішча.

Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца

Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца

г.п. Чырвоная Слабада, Салігорскі раён, Мінская вобласць

Характарыстыкі: даўжыня – 25,55 м; шырыня – 22,60 м; вышыня да аснавання крыжа – 12,88 м; плошча малітоўнай залы – 192,10 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 250 чалавек

Праект: 2019
Стан: дзейнічае

Храм пабудаваны на падмурку, закладзеным у 1990-х гадах, што абумовіла структуру будынка з выцягнутымі рамёнамі крыжа. Архітэктура царквы звяртаецца да традыцый грэчаскага хрысціянскага дойлідства. Асноўным кампазіцыйным элементам з'яўляецца купал са светлавым барабанам, аконныя праёмы якога шчодра асвячаюць цэнтральную частку ўнутранай прасторы. Гэтае рашэнне спрыяе стварэнню асаблівага ўзнёслага і радаснага настрою ў наведвальнікаў храма.

Брама-званіца пры храме прападобнага Паісія Святагорца

Брама-званіца пры храме прападобнага Паісія Святагорца

г. Слуцк, вул. Магістральная

Характарыстыкі: даўжыня – 5,56 м; шырыня – 5,56 м; вышыня да аснавання крыжа – 18,70 м

Праект: 2019
Стан: дзейнічае

Брама-званіца выконвае важную ролю ў кампазіцыі ансамблю. Яна з'яўляецца вертыкальнай дамінантай, якая акцэнтуе ўвагу на парадным уваходзе на тэрыторыю, узбагачае сілуэт забудовы і фарміруе асноўную планіровачную вось комплекса. З мэтай гарманічнага ўзаемадзеяння з існуючым храмам і прыходскім будынкам было распрацавана яе каларыстычнае і стылістычнае рашэнне.

Праект храма Праабражэння Гасподняга

Храм Праабражэння Гасподняга

г. Жодзіна, вул. Сухаградская

Характарыстыкі: даўжыня – 27,68 м; шырыня – 18,38 м; вышыня да аснавання крыжа – 17,38 м; плошча малітоўнай залы – 181,68 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 230 чалавек

Праект: 2017
Стан: будаўніцтва
Генпраектыроўшчык: ТДА "Праектінжбуд"
Візуалізацыя: Соф'я Ацьман

Адметнасць гэтай царквы – яе аб'ёмна-планіровачная структура. З мэтай пазбягання праблем, звязаных з уладкаваннем прыямкаў, якія характэрныя для большасці будынкаў з сутарэнным паверхам, тут яны былі замененыя прыбудаванымі аб'ёмамі. Гэтае рашэнне памяншае цеплавыя страты, дазваляе максімальна асвятляць падземны ўзровень, спрыяе натуральнай вентыляцыі і ўзбагачае аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храма. Яшчэ адным напрамкам па аптымізацыі аб'ёмна-планіровачнай структуры царквы з'явілася ўладкаванне хораў не толькі ў заходняй частцы храма, але і ў паўночнай і паўднёвай, што дазваляе найбольш эфектыўна выкарыстоўваць аб'ём храма, размяшчаючы большую колькасць вернікаў, не павялічваючы габарыты будынка.

Праект храма Праабражэння Гасподняга

Храм Праабражэння Гасподняга

г. Слуцк

Характарыстыкі: даўжыня – 27,60 м; шырыня – 24,60 м; вышыня да аснавання крыжа – 27,74 м; плошча малітоўнай залы – 315,13 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 405 чалавек

Праект: 2015
Стан: канцэпцыя

Праект гэтага храма выконваўся на конкурс фірмы “Trimo” і прадугледжваў выкарыстанне фасаднай сістэмы “Qbiss One” з тэхналогіяй апрацоўкі стальной паверхні “ArtMe”. Тэхналогія дазваляе выконваць на паверхні разнастайныя малюнкі і ўзоры. Гэтая магчымасць была скарыстана для стварэння фрагменту стылізаванага ўзору валошкі, якая ў мінулым выкарыстоўвалася для ўпрыгожвання слуцкіх паясоў. Яшчэ адной адсылкай да тэмы мясцовай славутасці – слуцкіх паясоў – з’явілася такая якасць фасадных металічных касет, як люстэркавасць, якая пераклікаецца з бляскам залатых і срэбных ніцяў. Вертыкальнае чляненне абліцоўкі фасадаў з’яўляецца своеасаблівай рэмінісцэнцыяй вертыкальнай ашалёўкі беларускіх храмаў. Адначасова з дэкаратыўным аздабленнем выяўленне рэгіянальнай адметнасці адбывалася і сродкамі стылізацыі аб’ёмна-прасторавых кампазіцый, форм завяршэнняў, якія ўласцівыя старадаўнім праваслаўным цэрквам Случчыны.

Праект храма прарока Іллі

Храм прарока Іллі
(стараверская абшчына Беларускай Праваслаўнай Царквы)

г. Мінск, вул. Маякоўскага

Характарыстыкі: даўжыня – 25,00 м; шырыня – 21,20 м; вышыня да аснавання крыжа – 22,74 м; плошча малітоўнай залы – 154,03 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 200 чалавек

Праект: 2014
Стан: будаўніцтва
Візуалізацыя: Арцём Азаранка

Архітэктура храма развівае традыцыі народнага драўлянага дойлідства. За ўзор была прынята стараверская царква ў г. Петрыкаў. Дынамічны характар аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі гарманічна дапаўняе ўзвышэнне, на якім узводзіцца будынак.

Храм Раства Хрыстова
Храм Раства Хрыстова
Храм Раства Хрыстова
Храм Раства Хрыстова
Храм Раства Хрыстова
Храм Раства Хрыстова

Храм Раства Хрыстова

а.г. Калодзішчы, Мінскі раён

Характарыстыкі: даўжыня – 23,48 м; шырыня – 15,98 м; вышыня да аснавання крыжа – 18,55 м; плошча малітоўнай залы – 141,86 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 180 чалавек

Праект: 2013
Стан: будаўніцтва
Суаўтары: Алег Масліеў (першы варыянт архітэктурных рашэнняў)

Асаблівы, урачысты характар храма ствараецца дзякуючы кампазіцыйным і дэкаратыўным прыёмам нэавізантыйскага дойлідства. Асноўная роля ў гэтым належыць гарызантальным стужкам рознага колеру, якія нагадваюць муроўку старадаўніх храмаў, дзе чаргаваліся плінфа і тынкоўка.

Праект храма свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага

Храм свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан⁠-⁠Францыскага

г. Мінск, вул. Выгоцкага

Характарыстыкі: даўжыня – 18,14 м; шырыня – 18,14 м; вышыня да аснавання крыжа – 26,51 м; плошча малітоўнай залы – 98,04 м²; нарматыўная ўмяшчальнасць – 125 чалавек

Праект: 2011
Стан: нерэалізаваны праект
Генпраектыроўшчык: Архітэктурна-будаўнічая група СЕМ

Правобразам гэтага храма стала Ільінская царква ў Віцебску. Фарміраванне аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі пачалося з сістэмы гарызантальных і вертыкальных кампазіцыйных восяў, характэрнай для беларускай культавай архітэктуры (размяшчэнне вертыкальных восяў па баках свету). На яе аснове была сфарміраваная цэнтрычная кампазіцыя, якая максімальна гарманічна ўпісалася ў прыродны ландшафт, адкрываючы раўназначныя па сваёй маляўнічасці ракурсы ўспрымання храма з усіх бакоў.